У Германіі паказалі грамадскасці самую буйную залатую манету ў свеце

28 января 2014
Два гады таму яе адчаканілі з чыстага золата ў Аўстраліі ў гонар 60-годдзя каранавання Лізаветы Другой. Над стварэннем манеты працаваў асабісты ювелір каралевы Сцюарт Дэўлін. Важыць яна цэлую тону. Намінал эквівалентны аднаму мільёну аўстралійскіх долараў. Дыяметр унікальнага экспаната - 80 сантыметраў, а таўшчыня - 12 сантыметраў. На адным яе боку адлюстраваны сімвал Аўстраліі - кенгуру, а на другім - Лізавета Другая.