У Германіі падлічваюць урон ад удару стыхіі

31 мая 2017

На Берлін і цэнтральны рэгіён абрынуўся магутны ўраган. Моцны вецер валіў дрэвы і рэкламныя шчыты. З-за гэтага аказалася заблакіраванай адна з ветак наземнага метро. А некаторыя вестыбюлі падземкі падтапіў лівень. Сіноптыкі гавораць, што за найбліжэйшыя дзве гадзіны сітуацыя ў Берліне пагоршыцца. Усе выратавальныя службы пераведзеныя ў рэжым павышанай гатоўнасці.