У Германіі абясшкодзілі буйную брытанскую бомбу пор Другой сусветнай

4 сентября 2017

З-за яе былі эвакуяваныя 65 тысяч жыхароў Франкфурта-на-Майне. Боепрыпас выявілі падчас будаўнічых работ у студэнцкім гарадку ўніверсітэта імя Гётэ. Паведамляецца, што снарад утрымоўваў паўтары тоны ўзрыўчаткі. З-за вялізных памераў і пашкоджанняў корпуса было немагчыма перасоўваць, таму сапёры абясшкоджвалі бомбу ў жылым раёне. Дарэчы, эвакуацыя стала самай масавай за ўсю гісторыю пасляваеннай Германіі. У ліку іншых было вывезена ў бяспечнае месца - золата Банка ФРГ - гэта, адзначым, - палова ўсяго залатога запасу краіны.