У Германіі невядомыя абстралялі людзей ля сінагогі. Ёсць ахвяры

9 октября 2019
Тэрміновыя навіны прыходзяць з Германіі. У горадзе Гале  невядомыя, узброеныя аўтаматам,  абстралялі людзей недалёка ад сінагогі, пасля чаго ўцяклі на аўтамабілі. У бок яўрэйскіх могілак паляцела ручная граната. Загінулі два чалавекі. Пра гэта паведаміла мясцовая паліцыя. Ёсць параненыя. Мясцовых жыхароў заклікалі не пакідаць свае дамы. У горадзе ідзе аперацыя па затрыманні зламыснікаў.