У Германіі знайшлі месца, дзе можа быць схаваны Янтарны пакой

17 октября 2017

У Германіі знайшлі месца, дзе можа быць схаваны Янтарны пакой, выкрадзены ў 1941-ым годзе нямецкімі вайскоўцамі з Царскасельскага палаца. Ён знаходзіцца ў адной з пячор Рудных гор на поўдні Саксоніі недалёка ад Дрэздэна. Аб гэтым заявілі трое даследчыкаў з ФРГ. Аб гэтым месцы ім паведаміла "надзейная крыніца". З дапамогай радара ў пячоры і выявілі поласці, падобныя на бункер. Зараз навукоўцы вядуць пошук сродкаў на працяг даследаванняў.