У Германіі мігрантаў паселяць у 22 гасцініцы з сістэмай "усё ўключана"

3 февраля 2016

Улады Германіі вядуць перамовы з адной з гасцінічных сетак аб выдзяленні сваіх гатэляў для бежанцаў. Мігрантаў паселяць у 22 гасцініцы з сістэмай "усё ўключана", прычым, многія з іх - пяць зорак. Цана пытання - 600 мільёнаў еўра. І тут пачынаецца самае цікавае: у Берліне лічаць, што такія меры "дапамогуць бежанцам хутчэй інтэгравацца ў мясцовае грамадства". Адзначым, улады ФРГ пачалі засяляць мігрантаў у гатэлі яшчэ восенню. Праўда, раней пражыванне не меркавалася ў пяці зорках і экстра-камфорце. Эксперты адзначаюць, што атакі з боку мясцовых радыкалаў з лагераў бежанцаў пяройдуць як раз на гатэлі.