У Германіі да пажыццёвага турэмнага зняволення прыгавораныя два стрытрэйсеры

28 февраля 2017

У Германіі ўпершыню вынесены жорсткі вердыкт удзельнікам нелегальных вулічных гонак. Да пажыццёвага турэмнага зняволення прыгавораныя два стрытрэйсеры, якія справакавалі смяротнае ДТЗ. Інцыдэнт адбыўся летась у лютым. Двое маладых людзей на спартыўных машынах арганізавалі вулічныя гонкі па Берліне. У выніку ў цэнтры горада яны сутыкнуліся з недарожнікам, пажылы вадзіцель якога памёр. Такія аварыі са смяротным зыходам здараліся і раней. На гэты раз гоншчыкаў асудзілі па артыкуле "Забойства", а не "Прычыненне смерці па неасцярожнасці".