У Германіі ідзе аперацыя па вызваленні заложніцы

6 ноября 2017

У гэтыя хвіліны ў Германіі ідзе аперацыя па вызваленні заложніцы. Мужчына, якога ўлады вырашылі пазбавіць бацькоўскіх правоў, захапіў супрацоўніцу службы па справах моладзі ў горадзе Пфафенхофен-на-Ільме. Паліцыя спрабуе ўсталяваць кантакт з 28-гадовым зламыснікам. Паведамляецца, што ён узброены нажом.