У Германіі cтартаваў знакаміты Берлінскі кінафестываль

12 февраля 2016

Ён адкрыўся еўрапейскай прэм'ерай братоў Коэнаў "Няхай жыве Цэзар!". Перад гэтым па чырвонай дарожцы прайшлі кіназоркі першай велічыні: Мэрыл Стрып - яна ўзначальвае журы сёлета, Джордж Клуні, Ізабель Юпер, Жэрар Дэпардзье, Колін Фёрт, Джуд Лоу. Усяго на "Залатога мядзведзя" прэтэндуюць 18 кінастужак. У розных праграмах пакажуць больш як 400 фільмаў. Дарэчы, на цырымоніі адкрыцця быў аб'яўлены збор сродкаў у дапамогу пацярпелым ад ваенных дзеянняў па ўсім свеце. Дырэктар "Берлінале" Дытэр Кослік заклікаў удзельнікаў і гасцей фестывалю ўнесці свой уклад.