У Германіі будзе перагледжана штомесячная фінансавая падтрымка перасяленцаў

30 сентября 2015

Скарачэнне дапамог для бежанцаў і прымусовая адпраўка іх на радзіму - гэта галоўныя пункты законапраекта ўрада Германіі, які ў найбліжэйшы час разгледзяць у бундэстагу. І калі дэпутаты прагаласуюць за, то штомесячная фінансавая падтрымка перасяленцаў ледзь ці не цалкам будзе заменена на сацыяльныя паслугі.

Тым часам нямецкая газета "Більд" піша, што толькі з пачатку восені ў Германію ўехалі 230 тысяч чалавек. Паводле звестак Еўракамісіі, усяго ў ЕС зараз больш за паўмільёна бежанцаў.