У Германіі бастуюць работнікі авіякампаніі Люфтганза

27 марта 2014

З Германіі сёння не вылецяць сотні самалётаў. Бастуюць работнікі авіякампаніі Люфтганза. Ужо адменена больш чым 600 рэйсаў. Супрацоўнікі найбуйнейшага авіяперавозчыка патрабуюць павысіць ім заработную плату і палепшыць умовы працы. На працу не выйшлі служачыя адразу васьмі аэрапортаў, у тым ліку і самага буйнога ў Германіі - у Франкфурце-на-Майне. Сённяшннюю забастоўку называюць папераджальнай. Перамовы з кіраўніцтвам кампаніі пачнуцца напрыканцы месяца. Калі яны ні да чаго не прывядуць, забастоўшчыкі абяцаюць арганізаваць новую стачку, яшчэ больш маштабную і працяглую.