У Гаване адбыўся грандыёзны канцэрт рок-групы Rolling Stones

26 марта 2016

Бясплатны музычны паказ сабраў больш як паўмільёна жыхароў Кубы. Сталічны бейсбольны стадыён быў запоўнены да адмовы. Выступленне класікаў сусветнага року доўжылася 2 гадзіны. "Ролінгі" выканалі 18 самых папулярных песень са свайго рэпертуару. Нагадаем, канцэрт Rolling Stones стаў адным з самых буйных у сталіцы Кубы пасля рэвалюцыі 1959 года. Больш як 50 гадоў рок-музыка на Востраве Свабоды была пад забаронай.