У Гаване праходзіць 17-ты міжнародны фестываль цыгар

25 февраля 2015

За 5 дзён яго наведаюць тысячы гасцей з дзясяткаў краін. Кубінскія цыгары шматлікія эксперты называюць лепшымі ў свеце, нягледзячы на тое, што курэнне ў прынцыпе шкодзіць здароўю. Сёлета фестываль прысвяцілі знакамітай марцы "Рамэа і Джульета". А ў Палацы Канвенцый у Гаване пройдуць дэгустацыі і конкурсы. Удзельнікі і госці фестывалю таксама ўбачаць увесь працэс вырошчвання элітных гатункаў тытуню на плантацыях у правінцыі Пінар-дэль-Рыа.