У Гановеры сёння адкрываецца форум CeBit

20 марта 2017

Гэта галоўная падзея для ІТ-кампаній усяго свету, і найбуйнейшая пляцоўка для новых ідэй і рашэнняў. Лічбавыя навінкі ў Германію прывезлі прадстаўнікі 70-ці краін, у тым ліку і з Беларусі. За пяць дзён выставу наведаюць больш за 200 тысяч гасцей. Для паказу падрыхтаваны амаль тры тысячы стэндаў. Гэта не толькі самыя перадавыя тэхнічныя распрацоўкі, але і прэзентацыі алгарытмаў і маркетынгавых рашэнняў, якія, цалкам магчыма, ужо праз некалькі гадоў будуць кіраваць Сусветнай павуцінай.