У Гановеры праходзіць CeBIT 2014

11 марта 2014
У Гановеры праходзіць найбуйнейшая ў свеце выстава інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій CeBIT. У ёй удзельнічаюць больш за тры тысячы кампаній з 70 краін. Сёлета спецыялісты зрабілі акцэнт на апрацоўцы вялікіх аб'ёмаў інфармацыі. Шматлікія экспанаты ўмеюць аператыўна і якасна праводзіць аналіз даных для аптымізацыі вытворчых працэсаў.