У Гане экскурсія школьнікаў да вадаспада скончылася трагедыяй

21 марта 2017

У Гане экскурсія школьнікаў да найбуйнейшага вадаспада краіны скончылася трагедыяй. Калі група хлопчыкаў і дзяўчынак прыбыла на месца, пачалася моцная навальніца. Стомленыя дарогай дзеці кінуліся купацца. І тады парыў ветру вырваў з зямлі дрэва, якое ўпала прама на школьнікаў. У выніку 20 чалавек загінулі. Адны памерллі ад удару цяжкім ствалом, другія не здолелі выбрацца з-пад галін дрэва і патанулі. Яшчэ каля дзесяці хлопчыкаў і дзяўчынак шпіталізаваныя.