У Гамбургу адбылася сустрэча Уладзіміра Пуціна, Ангелы Меркель і Эмануэля Макрона

8 июля 2017

Сёння ў Гамбургу ў рамках саміту "Вялікай дваццаткі" адбылася сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Лідары трох краін абмеркавалі сітуацыю на Украіне і шляхі яе ўрэгулявання. Бакі канстатавалі прабуксоўку рэалізацыі мінскіх пагадненняў. Пры гэтым кіраўнікі дзяржаў упэўненыя, што неабходна прадоўжыць працу па Украіне. Яны маюць намер прыняць меры, якія прывялі б да рэальнага спынення агню на лініі судакранання ў Данбасе і адводзе цяжкіх узбраенняў. Адзначым, гутарка прайшла без Пятра Парашэнкі, паколькі Украіна не ўваходзіць у "Вялікую дваццатку" і яе прэзідэнт не запрошаны ў Гамбург.