У Гамбургу не спыняюцца пратэсты праз саміт G20

6 июля 2017

Гэтым разам на вуліцы выйшлі некалькі сотняў антыглабалістаў і эколагаў. Людзі ў адзенні, вышмараваным глінай, моўчкі прайшліся вуліцамі горада. У канцы акцыі "1000 гліняных фігур" яны разарвалі цёмна-шэрае адзенне і пачалі танчыць у разнаколерных футболках. Дэманстранты пагражаюцца, што неўзабаве такіх зомбі можа стаць на некалькі тысяч болей.