У Фінляндыі ўсе чатыры партыі парламенцкай кааліцыі ўзначальваюць дамы

15 декабря 2019
У Фінляндыі ўладу захапілі... жанчыны. Гэтае фота чатырох станістых прыгажунь карыстальнікі сацсетак  перасылаюць адно аднаму ўжо тыдзень. Усе чатыры партыі парламенцкай кааліцыі ўзначальваюць дамы. 

Адна з іх - Сана Марын - стала новым прэм'ер-міністрам. Прычым, самым маладым у свеце. Ёй усяго 34 гады. У медыя Марын называюць палітыкам пакалення Instagram - у сваім акаўнце яна актыўная, дзеліцца не толькі фатаграфіямі з афіцыйных мерапрыемстваў, але і асабістымі - здымкамі дачкі і кадрамі з рамантычных падарожжаў з мужам. Характэрна, што ва ўрадзе Фінляндыі прадстаўніцы прыгожага полу займаюць зараз 11 з 19 пасад.