У Філадэльфіі праходзіць з'езд Дэмакратычнай партыі

26 июля 2016

Узмоцненыя меры бяспекі ў гэтыя дні ў амерыканскай Філадэльфіі. Тут праходзіць ключавы этап перадвыбарнага перыяду - з'езд Дэмакратычнай партыі. Яго можна назваць гістарычным: упершыню кандыдатам у прэзідэнты ад вядучай партыі будзе афіцыйна вылучаная жанчына - Хілары Клінтан. Які настрой у амерыканскіх выбаршчыкаў, а таксама хто і колькі зарабляе на палітыцы за акіянам? Усе нюансы ў рэпартажы з Філадэльфіі ў Аляксея Адашкіна.