У Еўрасаюзе спрабуюць тушыць усплёскі народнага гневу

6 ноября 2014

Прычым у літаральным сэнсе. Вось гэтыя кадры з Бруселя. Сёння тут найбуйнейшая забастоўка прафсаюзаў супраць рэжыму жорсткай эканоміі перарасла ў маштабныя сутыкненні з паліцыяй. У акцыі пратэсту прынялі ўдзел 120 тысяч чалавек. У паліцэйскіх паляцелі петарды. Пагромшчыкі пераварочвалі аўтамабілі, палілі смеццевыя бакі і білі вітрыны. У адказ у дзеянне пайшлі вадамёты і слёзатачывы газ. Ёсць параненыя.



А ў Францыі сапраўдныя фермерскія бунты. На вуліцы буйных гарадоў выйшлі каля 35 тысяч чалавек, занятых у сельскай гаспадарцы. Санкцыі, якія ўвёў ЕС, не даюць вытворцам збываць прадукцыю ў Расію. Страты каласальныя. У знак пратэсту ў французскім горадзе Шартр сотні фермераў выкінулі масу гнілой гародніны перад будынкам дэпартамента сельскай гаспадаркі, а таксама ля мясцовай мэрыі. У цэнтры Парыжа на плошчы Рэспублікі пратэстанты высыпалі вялізную кучу бульбы.