У Еўрасаюзе канчаткова зацвердзілі забарону на аднаразовы пластык

22 Мая 2019

Пад яе падпадаюць таксама трубачкі для піцця, ватныя палачкі і іншыя вырабы, для якіх існуе альтэрнатыва. Адпаведную дырэктыву адобрыў напярэдадні Савет ЕС. Паводле даных Еўракамісіі, забароненыя новымі правіламі аднаразовыя вырабы складаюць 70 працэнтаў адходаў, якія трапляюць у акіяны свету, складаючы пагрозу для дзікай прыроды і рыбных рэсурсаў. Ва ўрадаў краін - членаў Еўрасаюза ёсць два гады, каб прывесці свае нацыянальныя заканадаўствы ў адпаведнасць да новых нормаў.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя