У Еўропу вяртаецца міграцыйны крызіс

30 июля 2019

У італьянскім порце ўжо некалькі дзён стаіць карабель з бежанцамі з Лівіі. Яны былі затрыманыя ў Міжземным моры. Са 130-ці чалавек сысці на бераг дазволілі толькі 16-ці падлеткам. У Італіі зараз жадаюць узмацніць жорсткасць міграцыйнага заканадаўства. Усе, хто без дазволу будзе ўваходзіць у тэрытарыяльныя воды краіны з нелегаламі на борце, заплацяць мільён еўра штрафу.