У Еўропу прыйшла зіма

15 ноября 2019

У Іспаніі прайшоў першы сёлета снегапад. У 38 правінцыях улады выпусцілі папярэджанне для аўтамабілістаў: снегам пакрыла некалькі дзясяткаў аўтамагістраляў. У рэгіёнах Леон і Астурыя сітуацыя самая цяжкая, там аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. Метэаролагі папярэджваюць: за найбліжэйшыя дні там вырастуць мятровыя гурбы.

Моцныя снегапады і на паўднёвым усходзе Аўстрыі. У федэральнай зямлі Штырыя снегам замяло трасы, некалькі соцень чалавек захраснулі ў вялізным заторы. Руху таксама перашкаджалі дрэвы, які ўпалі. Расчышчаць дарогі адправіліся больш як сто пажарных.