У Еўропу прыходзіць анамальная спякота

25 июня 2019

У Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Венгрыі паветра можа прагрэцца да 40 градусаў. Да рэкордных тэмпературных паказчыкаў рыхтуецца і Францыя. З сярэдзіны тыдня ў цэнтры краіны чакаецца да плюс 45. У Парыжы - 40 у цені. Каб палегчыць долю парыжан і гасцей сталіцы, мэрыя загадала адкрыць паркі і сады ў начны час, усталяваць дадаткова фантанчыкі з вадой.