У Еўропе зафіксаваны першы выпадак смерці ад каранавіруса

15 февраля 2020

У Еўропе зафіксавана першая смерць ад каранавіруса. Загінуўшым аказаўся 80-гадовы інфіцыраваны турыст, які прыбыў у Францыю з правінцыі Хубэй. Некалькі дзён ён правёў у рэанімацыі, аднак выратаваць яго не ўдалося.

У Кітаі зрабілі больш жорсткімі меры па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса


У самім Кітаі ўзмацняюць прафілактычныя меры. Так, жыхарам горада Ухань забаранілі пакідаць мікрараёны і жылыя комплексы. Па ўсёй краіне ўведзена забарона на праезд у грамадскім транспарце людзям з кашлем і тэмпературай. 

МЗС КНР: уплыў каранавіруса на эканоміку Кітая будзе кароткатэрміновым 


Эксперты падлічваюць фінансавыя страты. Пасажырапаток у Кітай скараціўся на 80 %. Толькі паводле самых сціплых падлікаў, сусветныя авіякампаніі могуць недалічыцца каля 5 мільярдаў долараў даходаў. Аднак у МЗС КНР заявілі, што ўплыў успышкі віруса на кітайскую эканоміку будзе кароткатэрміновым.