У Еўропе зафіксавалі другую смерць ад COVID-19

22 февраля 2020
У Еўропе зафіксаваны другі выпадак смерці ад новага тыпу каранавіруса. У Італіі памёр 78-гадовы мужчына, шпіталізаваны пад Падуяй. Дзе пажылы чалавек мог заразіцца, пакуль не ўдакладняецца. Усяго ж за межамі КНР вірус знойдзены ў 26  краінах. Успышка захворвання аб'яўлена і ў Паўднёвай Карэі. За чатыры дні колькасць хворых на тэрыторыі краіны ўзрасла ў 6 разоў.

Тым часам колькасць загінуўшых ад COVID-19 у свеце  дасягнула 2 345. Паправіліся  ўжо звыш 20 тысяч чалавек. У Кітаі паведамляюць аб памяншэнні колькасці выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй. За мінулыя суткі па ўсёй краіне былі выпісаны больш як 2 тысячы чалавек.