У Еўропе цана на газ вырасла да $1900 за тысячу кубаметраў

20 декабря 2021

У Еўропе статыстыка адмоўная, таму і ўсе іх рухі цела ў наш бок. Цана газу там ізноў імкліва пайшла ўверх. Рост +10 % - гэта 1900 долараў за тысячу кубаметраў. Эксперты звязваюць гэта са скарачэннем прапампоўкі па газаправодзе "Ямал - Еўропа" і набліжэннем маразоў.

Спад у эканоміцы ЕС

Таксама скачкі цэн адбываюцца і на фоне агульнага спаду ў эканоміцы ЕС. З-за пандэміі ВУП Еўрасаюза летась знізіўся амаль на 6 %. Звязана гэта з абмежаваннямі і лакдаўнамі. Таксама ў Еўропе фіксуецца рост цэн у магазінах +5 %. У пікавую інфляцыю сыходзяць краіны Балтыі. У Літве гэта больш за 9 %.