У Еўропе тэмпературныя рэкорды ўжо пабітыя

8 августа 2013
На паўднёвым захадзе Аўстрыі ў гарадку Драўталь слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 40 градусаў па Цэльсіі. Сіноптыкі ўпэўнены, што сёння будзе вышэй за 40. Апошні раз такім гарачым у гэтых месцах паветра было летам 1983 года. Медыкі раяць аўстрыйцам па магчымасці заставацца дома. Еўрапейцы, якія прывыклі да ўмеранага клімату, пакутуюць ад спякоты. У Бельгіі і Германіі тэмпература ў цені трымаецца на ўзроўні 35 градусаў па Цэльсіі.