У Еўропе сотні тысяч людзей адзначылі Нараджэнне Хрыстовае пры свечках

26 декабря 2013

У некалькіх рэгіёнах Еўропы сотні тысяч людзей адзначылі Нараджэнне Хрыстовае пры свечках. І справа не ў святочнай атмасферы, а прычынай усяму Дзірк, наймацнейшы ўраган. Ён працягвае бушаваць у Францыі і ў Вялікабрытаніі. У Ніцы на некалькі гадзін прыйшлося закрыць аэрапорт. На гарналыжных курортах у Альпах аб'яўлена аб небяспецы сходу лавін.


У Злучаным Каралеўстве Дзірк бясчынствуе ўжо трое сутак. З-за паводак перакрытыя дарогі, адмененыя авіярэйсы, не ходзяць цягнікі. У некаторых раёнах парывы ветру дасягаюць 130 кіламетраў за гадзіну.