У Еўропе змякчаюць каранцінныя меры, а ў Паўднёвай Карэі аднаўляюць абмежаванні

12 мая 2020
У Еўропе працягваецца змякчэнне каранцінных абмежаванняў. Так, у Расіі сёння завяршыўся перыяд непрацоўных дзён. З 85 рэгіёнаў краіны да здымання абмежаванняў гатовыя 11. Адмена будзе паэтапнай з выкананнем мер бяспекі.

У Францыі гараджане ўжо могуць свабодна гуляць у радыўсе сто метраў ад свайго дома. У краіне адкрыліся магазіны, цырульні, бібліятэкі, невялікія музеі, частка школ і станцый парыжскага метро. Выйшаў на вуліцы грамадскі транспарт - праўда, пасажыры абавязаныя насіць маскі і трымаць дыстанцыю.

У Іспаніі перайшлі да наступнай фазы здымання каранціну - зараз людзі могуць хадзіць адно да аднаго ў госці ў межах раёна пражывання. У краіне адкрываюцца гатэлі. У Швейцарыі пачалі працу ўстановы адукацыі, кафэ і вялікія магазіны. У Грэцыі прыступілі да вучобы выпускныя класы. Літва адкрывае мяжу з Польшчай, а дзяржавы Балтыі здымаюць абмежаванні на перамяшчэнне людзей і грузаў.

У Паўднёвай Карэі абвастрылася эпідэмсітуацыя

Тым часам у Паўднёвай Карэі зноў абвастрылася эпідэмічная сітуацыя. У сувязі з вяртаннем каранавіруса ў краіне зачыненыя бары і рэстараны.