У Польшчы ўсяго за некалькі дзён ад пераахаладжэння загінулі каля двух дзясяткаў чалавек. З-за гэтага ў краіне ўзмоцнена патруляванне тых месцаў, дзе часцей за ўсё збіраюцца бяздомныя. Акрамя таго, у спробах сагрэцца асобы без пэўнага месца жыхарства разводзяць вогнішчы. За першыя дні студзеня ў Польшчы зафіксавана звыш 2 тысяч пажараў, у якіх загінулі 6 чалавек.
Моцныя маразы і ў сталіцы Фінляндыі. Там слупкі тэрмометраў апусціліся да мінус 20-ці. Аднак фіны не маркоцяцца. У самы цёмны час года ў Хельсінкі праходзіць фестываль святла. Яркія інсталяцыі расстаўленыя прама на вуліцах горада, што напаўняе марозную зіму атмасферай свята.













