У Еўропе сёння стартавалі выбары ў Еўрапарламент

23 мая 2019
420 мільёнаў выбаршчыкаў павінны вырашыць,  якім шляхам далей пойдзе ЕС. У Нідэрландах  адзін з выбарчых участкаў  адкрыўся апоўначы. Астатнія  раніцай. Галасуюць сёння і ў Вялікабрытаніі. Заўтра свой выбар зробяць жыхары  Ірландыі і Чэхіі, а 25 мая - Мальты, Латвіі і Славакіі. У астатніх краінах Еўрапейскага саюза  выбары  пройдуць у нядзелю. У гэты ж дзень вечарам павінны стаць вядомыя вынікі галасавання.

Цікава, што  ў Бельгіі, Люксембургу, Балгарыі, Грэцыі і на Кіпры ўдзел у выбарах абавязковы. Тым, хто не прыйшоў, пагражаюць штрафы. Дарэчы, у шэрагу краін прагаласаваць можна было і датэрмінова. Чакаецца, што ў новым скліканні Еўрапарламента будзе прыкладна траціна еўраскептыкаў:  папулістаў, новых правых і нацыяналістаў.