У Еўропе з паліц магазінаў канфіскавалі мільёны атрутных яек

4 августа 2017

Эксперты зафіксавалі высокі ўзровень таксічных інсектыцыдаў. Гэтым прэпаратам труцяць блохаў, вошай і кляшчоў. Яд фіпраніл шкодны і для чалавека - ён паражае ныркі і печань. Пакуль невядома, колькі людзей маглі пацярпець. Эпіцэнтрам заражэння сталі Нідэрланды, дзе ўжо закрыліся 180 птушкаферм.