У Еўропе з новай сілай разгараюцца пратэсты фермераў

20 августа 2015

Так, у Бельгіі аграрыі на трактарах блакіравалі трасы на мяжы з Германіяй. Яны заварочваюць фуры з прадуктамі замежных вытворцаў. А ў французскім Сен-Ло маніфестанты вылілі перад агароджай мясцовай прэфектуры 30 тон гною і падпалілі покрыўкі. Паліцыя пусціла ў ход слёзатачывы газ. Галоўная прычына незадаволенасці аграрыяў - падзенне закупачных цэн на прадукцыю, прычым у некаторых выпадках ніжэй за сабекошт. Гэта выклікана перавытворчасцю. Толькі свініны на складах назапасілася да 150 000 тон. Раней значная доля сельскагаспадарчых тавараў з ЕС ішла ў Расію, аднак праз санкцыі гэты рынак для іх зараз закрыты. Паводле слоў аграрыяў, калі ўлады тэрмінова не прымуць меры, тысячы фермерскіх гаспадарак будуць даведзеныя да галечы.