У Еўропе рэзкае пацяпленне справакавала паводкі

5 марта 2018

У паўднёвых раёнах Сербіі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі. З-за масавага раставання снегу ўзровень вады ў рэках паднімаецца крытычнымі тэмпамі. Пад пагрозай затаплення гарады з шматтысячным насельніцтвам.

Пацяпленне да плюс 15 ідзе і ў Германію. Сёння на паўночным усходзе краіны чакаюцца дажджы, на дарогах будзе слізка і небяспечна - папярэджваюць сіноптыкі.