У Еўропе на фоне пратэстаў супраць расізму развярнулася сапраўдная вайна з помнікамі. У Францыі невядомыя апаганілі помнік Шарлю дэ Голю. Мясцовыя ўлады лічаць абуральным такі ўчынак напярэдадні гадавіны прамовы заснавальніка Пятай рэспублікі 18 чэрвеня 1940 года, якая дала старт руху супраціўлення супраць гітлераўскай акупацыі. А ў Бельгіі мішэнню мітынгоўшчыкаў стаў помнік каралю Леапольду Другому. Вандалы знеслі бюст манарха, а пастамент распісалі антырасіцкімі лозунгамі. Гнеў дэманстрантаў абрушыўся на помнік з-за таго, што кароль у свой час правіў калоніямі Конга.
У Еўропе развярнулася сапраўдная вайна з помнікамі
16 июня 2020













