У Еўропе працягваюцца пахаванні ахвяр тэракта ў Берліне

26 декабря 2016

У Еўропе працягваюцца пахаванні  ахвяр  тэракта, які адбыўся 19 снежня ў сталіцы Германіі. Напярэдадні былі ўсталяваны асобы ўсіх 12  загінуўшых.  Імі аказаліся грамадзяне пяці краін - Германіі, а таксама Італіі, Ізраіля, Польшчы і Чэхіі. 14  пацярпелых - дагэтуль у  цяжкім стане.

У мінулы панядзелак  грузавік учыніў наезд на наведвальнікаў вулічнага каляднага берлінскага кірмаша. Адказнасць за злачынства ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".  Падазроны  тунісец Аніс Амры быў забіты праз некалькі дзён   падчас перастрэлкі ў італьянскім Мілане.