У Еўропе чарговы этап змякчэння каранціну

11 мая 2020
Усе выхадныя некаторыя краіны Еўропы рыхтаваліся да чарговага этапу змякчэння каранціну. У Бельгіі сёння аднаўляюць працу гандлёвыя прадпрыемствы. Галоўная ўмова - дыстанцыя паміж пакупнікамі. У Францыі пачынаюць адкрывацца школы. А ў Румыніі ў чацвер скончыцца дзеянне рэжыму надзвычайнай сітуацыі. Людзі змогуць выйсці на вуліцы, пры гэтым у грамадскім транспарце маскі абавязковыя. 

Шэраг абмежавальных мер знімаюць і ва Украіне, у якой каранцін падоўжаны да 22 мая. З сённяшняга дня там адкрываюцца паркі, скверы, зоны адпачынку, аб'екты індустрыі прыгажосці, частка магазінаў, якія размешчаны ў асобных памяшканнях. Таксама дазволяць працаваць на вынас аб’ектам  грамадскага харчавання, а таксама летнім  пляцоўкам кафэ і рэстаранаў.