У Еўропе не выключаюць магчымасці разгортвання ваеннай аперацыі супраць перавозчыкаў мігрантаў

23 июня 2015

Вострай праблемай для Еўрапейскага саюза застаецца пытанне мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу. У Еўропе не выключаюць магчымасці разгортвання ваеннай аперацыі. Напярэдадні міністры замежных спраў ЕС прынялі рашэнне ўзмацніць меры па выяўленні перавозчыкаў. Далей са згоды Савета Бяспекі ААН плануецца арыштоўваць або тапіць іх судны. У гэтым месяцы Францыя закрыла мяжу для мігрантаў з боку Італіі. Нарвежскім суднам напярэдадні былі выратаваныя больш за сто мігрантаў у паўднёвай частцы Міжземнага мора.