У Еўропе пачалася эпідэмія грыпу

5 января 2018

У Францыі хвароба распаўсюдзілася ўжо ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем вострава Корсіка, які знаходзіцца на перадэпідэмічнай стадыі. За два апошнія месяцы ў краіне памёр 31 чалавек. Падобная сітуацыя і ў Швейцарыі, Іспаніі, Нідэрландах і Турцыі. Вірус распаўсюджваецца і ў Вялікабрытаніі. Спецыялісты асцерагаюцца, што цяперашняя эпідэмія можа стаць тут найгоршай за апошнія паўстагоддзя.