У Еўропе ліквідуюць наступствы стыхіі

22 мая 2019

У Германію цыклон "Аксель" прынёс ліўні і навальніцы. Загінуў адзін чалавек. У Гесене і Паўночным Рэйне-Вестфаліі за некалькі гадзін затапіла дарогі. Рэкі выйшлі з берагоў, не ходзяць цягнікі. На паўднёвым усходзе Польшчы гэты ж цыклон стаў прычынай ураганнага ветру. Моцны смерч наляцеў раптам і за лічаныя секунды пашкодзіў лініі электраперадачы. Разбурана больш як 100 будынкаў, з іх 42 жылыя дамы. Частку канструкцый аднесла на 400 метраў. Не працуе вадаправод. Сотні дрэў выдраныя з коранем. Мясцовыя ўлады ўжо паабяцалі выдзеліць пацярпелым раёнам дапамогу.