Еўракамісія прапанавала ў Бруселі стратэгію па абароне клімату. Згодна з ёй плануецца ў найбліжэйшыя 30 гадоў давесці выкід парніковых газаў у ЕС да нуля. Для гэтага прыйдзецца максімальна пераключыцца на электраэнергію з аднаўляльных крыніц - ездзіць на электрамабілях і нават ацяпляць жыллё пры дапамозе электрычнасці.
Праект абсалютна рэальны - упэўніваюць у камісіі, праўда для яго рэалізацыі спатрэбіцца парадку 300 мільярдаў еўра за год. У той жа час краіны Еўрасаюза змогуць эканоміць амаль такую ж суму на імпарце энерганосьбітаў.













