У Еўропе з-за вялікай вады свае дамы спешна пакідаюць дзясяткі тысяч чалавек

10 июня 2013

Самая складаная сітуацыя ў Германіі. Сёння раніцай каля Магдэбурга прарвала плаціну на Эльбе - узровень вады ў рацэ ўжо перавысіў норму на пяць з паловай метраў.


Найбліжэйшыя гадзіны могуць стаць крытычнымі для Будапешта. Пік паводкі прыйдзецца на цэнтр венгерскай сталіцы. Узровень вады ў Дунаі ўжо дасягнуў васьмі з паловай метраў. Тысячы салдат і добраахвотнікаў укладваюць уздоўж берагоў мяшкі з пяском.


А на Чэхію і Польшчу абрынуліся і праліўныя дажджы. У Варшаве затапіла адну з цэнтральных магістраляў. Зачыненыя 4 станцыі метро. У некаторых раёнах узровень вады дасягнуў двух метраў. У выніку прыроднай стыхіі ў Цэнтральнай Еўропе загінуў ужо 21 чалавек.