У Еўропе знікнуць танныя авіябілеты

23 октября 2019
У Старым Свеце знікнуць танныя авіябілеты. У многіх краінах Еўрасаюза ўкарэняць кліматычны падатак. А ён, у сваю чаргу, адаб'ецца на працы лаўкостаў. Эказборы ўжо дзейнічаюць у Швецыі. А з наступнага года іх увядуць у Францыі і Германіі. Збор на пералёт унутранымі рэйсамі або па еўрапейскіх кірунках складзе прыкладна 13 еўра замест ранейшых 7 з паловай. Прыбыткі ад падатку накіруюць на патанненне чыгуначных білетаў.