У Еўрапарламенце прагаласавалі супраць вынясення вотуму недаверу Еўракамісіі

27 ноября 2014

У Еўрапейскім парламенце сёння прагаласавалі супраць вынясення вотуму недаверу Еўракамісіі. Ініцыявалі працэдуру 76 дэпутатаў. Яны нагадалі пра карупцыйны скандал - міжнародныя кампаніі сыходзілі ад выплаты падаткаў праз банкі Люксембурга. Схемы працавалі, калі цяперашні кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер быў прэм'ерам Люксембурга. Супраць выказаўся 461 дэпутат, за - 101. Як вядома, каб распусціць Еўракамісію, ініцыятыву павінны былі падтрымаць 376 парламентарыяў.