У Еўрапарламенце абмяркоўваюць сітуацыю ў Польшчы

19 января 2016

Раней у дачыненні да Варшавы была пачатая праверка на прадмет парушэння краінай еўрапейскіх норм. Многіх еўрадэпутатаў збянтэжылі запушчаныя польскімі ўладамі рэформы, яны закранулі працу Канстытуцыйнага суда і сродкаў масавай інфармацыі. Кіраўніцтва ЕС назвала змены недэмакратычнымі і антыліберальнымі. Варшава ж абвінаваціла Брусель у прымяненні двайных стандартаў.

Дэпутат польскай партыі "Права і справядлівасць" Рышард Лягутка прывёў у прыклад Люксембург, у якім Канстытуцыйны суд наогул спрабуюць ліквідаваць, але Брусель не звяртае на гэта ўвагу. Дарэчы, напярэдадні дэбатаў у Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку ўрада. У ёй прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.