У гэтым турыстычным сезоне ўзыходжанне на Эверэст будзе немагчымым

5 мая 2015

Непальскі камітэт, які зацвярджае праекты экспедыцый, адзначае, што шматлікія маршруты моцна пашкоджаны лавінай. Эксперты гавораць, што на аднаўленне маршрутаў спатрэбіцца шмат часу. 25 красавіка ў Непале было зафіксавана землетрасенне магнітудай 7,9. Загінулі больш за сем тысяч чалавек, у тым ліку 19 альпіністаў на Эверэсце.