У Эстоніі растуць тарыфы на ацяпленне

1 ноября 2021

Перспектыва халоднай зімы і высокія цэны на газ уносяць смуту ў краіны Прыбалтыкі. Жыхары некалькіх гарадоў Эстоніі пачнуць плаціць за ацяпленне ў паўтара раза больш. У Таліне цана паслугі вырасце на 65,5 %. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 снежня, і павялічаныя рахункі спажыўцы атрымаюць ужо ў студзені. (Адна мегават-гадзіна абыдзецца 83 еўра). Кошт вырасце і для жыхароў Маарду і Рапла. Кампанія-пастаўшчык паслугі заявіла пра гатоўнасць абмяркоўваць са спажыўцамі пытанне аб растэрміноўцы аплаты.