У Эстоніі адзначаюць Дзень незалежнасці

24 февраля 2018

Са святам кіраўніка гэтай краіны Керсці Кальюлайд павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сёння ў Эстоніі праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. Галоўнае з іх - ваенны парад у Таліне. На плошчы Свабоды сабраліся больш за тысячу вайскоўцаў з дванаццаці краін свету. Гледачам дэманструюць баявую тэхніку.